Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:44 ]  Дзярждэпартамэнт Злучаных Штатаў асудзіў вырак, вынесены журналістам "Пагоні"


ВАШЫНГТОН. Дзярждэпартамэнт Злучаных Штатаў асудзіў вырак, вынесены беларускім судом у справе журналістаў Міколы Маркевіча і Паўла Мажэйкі, абвінавачаных у паклёпе на Аляксандра Лукашэнку. Прадстаўнік дзярждэпартамэнту ЗША Рычард Баўчэр назваў рашэньне беларускага суду “наступам на агульнапрызнаныя прынцыпы свабоды слова і свабоды прэсы” , а таксама “палітычнай помстай”. Баўчэр падкрэсьліў, шўто перасьлед сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі ўзмоцніліся пасьля верасьнёўскіх прэзыдэнцкіх выбараў у краіне.
XS
SM
MD
LG