Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:39 ]  Дзьве гадзіны Злучанымі Штатамі кіраваў Дзік Чэйні


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнту ЗША Джорджу Бушу сёньня была пасьпяхова зробленая невялікая мэдыцынская працэдура, якая цягнулася дзьве гадзіны. На гэтыя дзьве гадзіны паўнамоцтвы галоўнакамандуючага ЗША пераняў віцэ-прэзыдэнт Дзік Чэйні. Пасьля працэдуры лекары заявілі, што ніякіх сур’ёзных анамаліяў у прэзыдэнта ня выяўлена.
XS
SM
MD
LG