Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:33 ]  Некалькі баевікоў загінулі ў часе перастрэлак на мяжы ў Кашміры


ДЭЛІ. У індыйскай частцы Кашміру сёньня адбыліся чарговыя сутычкі паміж індыйскімі войскамі і ісьлямскімі экстрэмістамі. Заходнія агенцтвы паведамляюць, што індыйскія вайскоўцы застрэлілі некалькі ісьлямскіх баевікоў, якія спрабавалі трапіць з Пакістану ў Індыю. Паводле індыйскага боку, чацьвёра паліцыянтаў былі параненыя ў выніку абстрэлу баевікамі паліцэйскага посту. Апошнімі днямі ў раёне інда-пакістанскай мяжы ў Кашміры зноў сталі частымі ўзброеныя сутыкненьні, нягледзячы на пэўнае зніжэньне напружанасьці ў стасунках паміж Дэлі і Ісьлямабадам.
XS
SM
MD
LG