Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:32 ]  Перастрэлка паміж Паўночнай і Паўднёвай Карэямі


СЭЎЛ. Паўдзённая Карэя і КНДР ускладаюць адна на адную адказнасьць за перастрэлку паміж патрульнымі вадаплавамі дзьвюх краінаў, што адбылася сёньня ў Жоўтым моры ля ўзьбярэжжа Карэйскай паўвыспы. Сэўл заявіў, што два патрульныя судны Паўночнай Карэі парушылі марскую мяжу і распачалі агонь па вадаплавах Паўдзённай Карэі. У выніку загінулі чацьвёра паўдзённакарэйскіх маракоў і было патопленае судна. Пхэньян,у сваю чаргу,абвінаваціў Сэўл у грубай правакацыі і заявіў, што агонь першым распачаў паўдзённакарэйскі бок. Перастрэлка доўжылася 25 хвілінаў і стала самым сур’ёзным цягам апошніх трох гадоў узброеным інцыдэнтам на мяжы паміж дзьвюмя краінамі. Паўдзённая Карэя прывяла сваё войска ў павышаную гатовасьць.
XS
SM
MD
LG