Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:29 ]  Ізраільскае войска падарвала будынак палестынскай адміністрацыі ў горадзе Хэброн.


ХЭБРОН. ЗАХОДНІ БЕРАГ. Пасьля чатырохдзённай аблогі ізраільскае войска падарвала будынак палестынскай адміністрацыі ў горадзе Хэброн. Мяркуецца, што загінулі ўсе 15 узброеных палестынцаў, якія там знаходзіліся. Сярод іх – сябры руху “Фатах”, якое ўзначальвае Ясір Арафат, і баявікі групоўкі “Танзім” – ваенізаванага крыла “Фатаху”, а таксама адзін чалавек, набліжаны да міжнароднага тэрарыста Усамы бін Лядэна. У часе аблогі 25 палестынцаў здаліся. Бульдозеры пачалі расчышчаць руіны. Прадстаўнік міністэрства замежных справаў Ізраілю сказаў, што пакуль целы ня знойдзеныя.
XS
SM
MD
LG