Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:30 ]  17 чалавек загінулі ў раёне інда-пакістанскай мяжы


ІСЬЛЯМАБАД. У раёне індыйска-пакістанскай мяжы ў Кашміры за мінулыя суткі прынамсі 17 чалавек загінулі ў выніку нападаў ісьлямскіх экстрэмістаў. Як паведаміла індыйская паліцыя, сярод загіблых – тры супрацоўнікі спэцслужбаў. Групоўка ісьлямскіх сэпаратыстаў “Хізб-уль-Муджахідын”, якая базуецца ў Пакістане, заявіла, што будзе працягваць барацьбу супраць індыйскіх уладаў у Кашміры. У заяве групоўкі гаворыцца, што акты гвалту будуць працягвацца да тае пары, пакуль Індыя не выведзе войскі з Кашміру, які – як цьвердзяць сэпаратысты – яна незаконна акупуе. Прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф ужо неаднойчы заяўляў пра намер пакласьці канец дзеяньням ісьлямскіх баявікоў у Кашміры. Аднак, напады на мірных жыхароў і індыйскіх жаўнэраў не спыняюцца.
XS
SM
MD
LG