Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:27 ]  Кыргыстан:Закон аб амністыі ўдзельнікам сккавіцкіх акцыяў схвалены ніжняй палатай парляманту


БІШКЕК. Ніжняя палата парлямэнту Кыргыстану ўхваліла закон аб амністыі ўдзельнікаў сакавіцкіх разбурэньняў у Джалал-Абадзкай вобласьці на поўдні краіны. Дэпутаты падтрымалі прапанову ўраду -- памілаваць як удзельнікаў акцыяў у падтрымку апазыцыйнага дэпутата Азімбэка Бэкназарава, гэтак і міліцыянтаў, абвінавачаных у забойстве шасьцёх дэманстрантаў. Амністыя распаўсюджваецца на самога Бэкназарава, асуджанага паводле абвінавапчаньня ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў. Аднак, дэпутат адмовіўся ад амністыі і мае намер даказаць сваю невінаватасьць праз суд. Закон аб амністыі цяпер павінна зацьвердзіць верхняя палата парлямэнту Кыргызстану.
XS
SM
MD
LG