Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:43 ]  Эўрапейскі Зьвяз аднавіў фінансавую дапамогу Палестынскай аўтаноміі.


БРУСЭЛЬ. Эўрапейскі Зьвяз аднавіў фінансавую дапамогу Палестынскай аўтаноміі. Сёньня абвешчана пра выдзяленьне пяці мільёнаў даляраў палестынскім міністэрствам на замену кампутараў і аргтэхнікі, пашкоджаных у часе ізраільскіх рэйдаў. Эўрапейская камісія заявіла, што будзе ўважліва сачыць, як будуць выдаткоўвацца гэтыя сродкі і выказала надзею, што яны дапамогуць у правядзеньні абяцаных палестынскім кіраўніцтвам рэформаў.
XS
SM
MD
LG