Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:42 ]  Ізраільскія войскі працягваюць кантраляваць сем з васьмі палестынскіх гарадоў на Заходнім беразе Ярдану


ЗАХОДНІ БЕРАГ. Ізраільскія войскі працягваюць кантраляваць сем з васьмі палестынскіх гарадоў на Заходнім беразе Ярдану, куды яны ўвайшлі пасьля нядаўніх тэрактаў і нападаў на ізраільцаў. Палестынскі бок паведамляе, што сёньня адзін палестынец быў забіты і двое параненыя ў часе перастрэлкі ў лягеры ўцекачоў Балата, непадалёку ад гораду Наблус. 6 палестынцаў былі параненыя ў Паласе Газа, каля мяжы з Эгіптам. Паводле паведамленьняў сьведкаў, мінулай начы ізраільскія гэлікоптэры абстралялі штаб-кватэру палестынскіх сілаў бясьпекі ў горадзе Хэврон на Заходнім беразе Ярдану, дзе, як мяркуюць вайскоўцы, хаваюцца 15 баявікоў. Учора ізраільскі генэрал Давід Блюмэнфэльд паведаміў, што цягам двухдзённай апэрацыі ў Хэвроне арыштаваныя 40 палестынцаў, якіх ізраільскія ўлады падазраюць у тэрарыстычнай дзейнасьці.
XS
SM
MD
LG