Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:29 ]  Ясір Арафат прызначыў парлямэнцкія і прэзыдэнцкія выбары на студзень 2003 году


ЕРЫХОН. Сябра палестынскага кабінэту міністраў Саэб Эрэкат сёньня заявіў, што найбліжэйшым часам ён паведаміць, ці будзе Ясір Арафат браць удзел у прызначаных на студзень наступнага году прэзыдэнцкіх выбарах. Паводле Эрэката, гэтае рашэньне будзе прынятае Арафатам і ягоным рухам “Фатах”. Сёньня Ясір Арафат прызначыў парлямэнцкія і прэзыдэнцкія выбары на 10-20 студзеня, а муніцыпальныя – на сакавік будучага году. Эрэкат перасьцярог, што выбары будуць немагчымымі, калі на кожнай вуліцы, на кожным рагу палестынскіх гарадоў і вёсак будуць ізраільскія танкі. Ён заклікаў Ізраіль спыніць рэ-акупацыю палестынскіх гарадоў,а ўсясьветную супольнасьць - дапамагчы палестынцам у ажыцьцяўленьні праграмы рэформаў. Эрэкат таксама паведаміў, што палестынцы рыхтуюць рэформу судовай сыстэмы і службаў бясьпекі. Эрэкат выступаў сёньня ў Ерыхоне, адзіным на Заходнім беразе Ярдану горадзе, які застаецца неакупаваным ізраільскімі сіламі.
XS
SM
MD
LG