Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:13 ]  Афіцыйны Тэгеран крытыкуецца за нядбайнасьць пры ліквідацыі наступстваў землятрусу


Тэгэран: Іранскія ўлады апынуліся пад агнём крытыкі ў сувязі з суботнім землятрусам. Паводле Арганізацыі “Чырвоны Паўмесяц”, у выніку катаклізму ў правінцыі Фавзін загінулі 220 чалавек, аднак мясцовыя ўлады лічаць, што насамрэч загінула болей людзей. Землятрус разбурыў некалькі вёсак а тысячы чалавек засталіся бяз даху над галавою. Сябра іранскага парляманту Азаруш, а таксама мясцовыя ўлады абвінавацілі кіраўніцтва краіны ў нядбайнасьці і ў тым, што яны запозна зьвярнуліся да міжнароднай супольнасьці з просьбай аб дапамозе. Бэльгія ўжо прапанавала 250 тысячаў эўра на ліквідацыю наступстваў землятрусу, а Кувэйт - 50 тысячаў даляраў.
XS
SM
MD
LG