Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:06 ]  Прадстаўнік ААН заклікаў чэчэнскіх партызанаў спыніць вербаваньне дзяцей


Масква: Прадстаўнік ААН Олара Отуну заклікаў чэчэнскіх партызанаў спыніць вербаваньне дзяцей. Ён заявіў, што паводле верагодных зьвестак, партызаны скарыстоўваюць дзяцей для баявых дзееньняў, у прыватнасьці для падкладаньня мінаў і выбуховых прыладаў. Паводле Отуну, Чачня зьяўляецца найбольш замінаванай краінай у сьвеце. Ён паведаміў, што толькі за апошнія 8 месяцаў расейска-чачэнскага канфлікту больш як 3 тысячы дзяцей загінулі альбо былі параненыя.
XS
SM
MD
LG