Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 16:05 ]  Арафат асуджае блякаду ізраільскімі сіламі ягонай штаб-кватэры


Рамала: Палестынскі лідэр Арафат асудзіў сёньня чарговую блякаду ізраільскімі сіламі ягонай штаб-кватэры. Паводле Арафата, гэта насьмешка над палестынскімі заклікамі да міру. У чарговы раз Арафат заявіў, што Ізраіль прадэманстраваў свае захопніцкія мэты. Палестынскі лідэр адзначыў, што ізраільскія атакі супалі са спробамі ўтаймаваць палестынскія атакі супраць ізраільскага цывільнага насельніцтва. Раней, палестынскія ўлады арыштавалі шэйха Ахмэда Яссіна, духоўнага лідэра групоўкі Хамас, якая абвінавачваецца ў арганізацыі самагубчых бомбавых замахаў. Сёньня, у выніку атакі ізраільскіх гелікоптараў, у паласе Газа загінулі 6 палестынцаў, у тым ліку як мінімум два сябры Хамасу.
XS
SM
MD
LG