Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:53 ]  Новы закон аб іміграцыі ў Нямеччыне выклікае спрэчкі.


БЭРЛІН. Прэзыдэнт Нямеччыны Ёганэс Раў падпісаў новы закон аб іміграцыі, які выклікаў сур’ёзныя спрэчкі ў краіне. Закон упершыню за 30 год дазваляе абмежаванай колькасьці кваліфікаваных спэцыялістаў свабодна працаваць у Нямеччыне. У сакавіку ён быў ухвалены абедзьвюма палатамі парлямэнту Нямеччыны. Кансэрватыўная апазыцыя мае абскардзіць закон у Канстытуцыйным судзе. Кансэрватары цьвердзяць, што наплыў імігрантаў пагаршае сытуацыю на рынку працы ФРГ. Ужо зараз у Нямеччыне каля 4 мільёнаў беспрацоўных.
XS
SM
MD
LG