Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:12 ]  Харватыя адмаўляецца ад кантракту зь Іранам у памеры 12 мільёнаў даляраў ЗША


ЗАГРЭБ. Харвацкія ўлады адмовіліся ад кантракту зь Іранам у памеры 12 мільёнаў даляраў. Міністар замежных справаў Харватыі Таніна Пічула паведаміў, што харвацкія ўлады адступілі ад кантракту пад націскам ЗША. Адначасова Пічула падкрэсьліў, што адмовай ад выкананьня кантракту Загрэб імкнуўся прадэманстраваць сваю гатоўнасьць браць удзел у антытэрарыстычным альянсу. Згодна з умовамі кантракту, на харвацкіх вэрфях мусілі быць пабудаваныя невялікія патрульныя караблі. Пічула заявіў, што ў якасьці кампэнсацыі Злучаныя Штаты прапанавалі Загрэбу амэрыканскі кантракт у памеры 10 мільёнаў даляраў.
XS
SM
MD
LG