Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:06 ]  Прэм'ер-міністар Вугоршчыны абвінавачаны ў супрацоўніцтве з камуністычнымі спэцслужбамі


БУДАПЭШТ.Ўчора адная з канзэрватыўных вугорскіх газэтаў абвінаваціла сёньняшняга прэм’ер-міністра Вугоршчыны Петера Мэдз’есі ў супрацоўніцтве з камуністычнымі спэцслужбамі. Мэдз’есі быў вымушаны прызнаць, што напрыканцы сямідзесятых гадоў працаваў экспэртам у галіне міжнародных фінансаў у вугорскай контрвыведцы. Вугорскі прэм’ер заявіў, што гатовы падаць у адстаўку. Дэпутаты кааліцыі, у якую ўваходзяць свабодныя і сацыялістычныя дэмакраты, сёньня сустрэнуцца, каб абмяркаваць магчымыя зьмены ў кіраўніцтве краіны.
XS
SM
MD
LG