Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 23:09 ]  Вынікі выбараў у Францыі будуць вядомыя ўвечары


ПАРЫЖ. Міністэрства Ўнутраных Справаў Францыі паведамляе, што яўка выбарнікаў падчас сёньняшняга другога туру парлямэнцкіх выбараў была вельмі нізкая – менш за 50 працэнтаў. На 519 месцаў у Нацыянальнай Асамблеі прэтэндуюць 1045 кандыдатаў. 58 кандыдатаў былі абраныя ў першым туры. Паводле прагнозаў аналітыкаў, правыя і цэнтрысцкія сілы, згуртаваныя вакол новаабранага прэзыдэнта Жака Шырака, перамогуць на выбарах зь вялікай перавагай. Першыя вынікі выбараў будуць вядомыя сёньня позна ўвечары.
XS
SM
MD
LG