Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 23:08 ]  Гавэл пачаў нарады наконт новага ўраду Чэхіі


ПРАГА. Прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл пачаў нарады наконт сфармаваньня новага ўраду краіны – пасьля ўчорашняй перамогі сацыял-дэмакратаў на парлямэнцкіх выбарах. Сацыял-дэмакратычная партыя заваявала 70 месцаў у 200-асабовым парлямэнце, кансэрватыўная Грамадзянская Дэмакратычная Партыя – 58 месцаў, камуністы правялі ў парлямэнт 41 дэпутата, а правацэнтрысцкая Кааліцыя – 31. Сацыял-дэмакраты разважаюць над пытаньнем аб выбары партнэраў для стварэньня ўрадавай кааліцыі.
XS
SM
MD
LG