Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:03 ]  Лоя Джырга працуе пад ціскам і пагрозамі


КАБУЛ. Адмысловы прадстаўнік Эўрапейскага Зьвязу ў Афганістане Кляўс-Пэтэр Кляйбэр цьвердзіць, што праца Лоя Джыргі ­ Вялікай Рады Афганістану ­ была парушаная спробамі запалохваньня. Паводле Кляйбэра, мелі месца выпадкі ціску на некаторых дэлегатаў сходу. Сёньня дэлегаты Лоя Джыргі ня здолелі прызначыць 111-асабовы пераходны парлямэнт. Сёньняшняе паседжаньне перапынялася крыкамі і пагрозамі пакінуць сход. Ня ўсе дэлегаты былі згодныя з парадкам абраньня дэпутатаў парлямэнту. Лоя Джырга заўтра працягне сваю працу.
XS
SM
MD
LG