Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 22:55 ]  Славацкі міністар выказаўся пра пашырэньне Эўразьвязу


БРАЦІСЛАВА. Міністар замежных справаў Славаччыны Эдуард Кукан сёньня паведаміў, што ён будзе настойваць на тым, каб пашырэньне Эўрапейскага Зьвязу адбывалася ў адпаведнасьці з раней дамоўленымі тэрмінамі. Ён падкрэсьліў, што любы адклад уступленьня краінаў-кандыдатак у Зьвяз будзе ўспрыняты вельмі нэгатыўна і можа нават выклікаць у гэтых 10 краінах палітычны крызыс. Спрэчкі выклікаюць прапанавыя Эўрапейскай камісіяй датацыі сельскай гаспадарцы новых сяброў Зьвязу. Як патрабуе Брусэль, датацыі новым сябрам будуць складаць на пачатку толькі 25% ад таго, што атрымліваюць цяперашнія ўдзельнікі Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG