Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 22:53 ]  У Чэхіі пачаліся перамовы аб стварэньні ўрадавай кааліцыі


ПРАГА. Пасьля выбараў у чэскі парлямэнт, якія адбываліся ў пятніцу і суботу, пачаліся перамовы наконт будучай кааліцыі партыі-пераможцы выбараў – сацыял-дэмакратаў - зь іншымі партыямі. Найбольш рэальнай уяўляецца супрацоўніцтва ЧСДП зь лібэральнай кааліцыяй. У выпадку дамовы паміж імі, гэты альянс можа атрымаць 101 мандат з 200, зь якіх складаецца чэскі парлямэнт. Гэта забясьпечыць мінімальную перавагу галасоў у парляманце, патрэбную для рэалізацыі пастановаў новай улады. Падрабязьней пра чэскія выбары слухайце ў нашай сёньняшняй праграме.
XS
SM
MD
LG