Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 22:03 ]  Паплечнікі Мілошавіча маюць мільёны ў швэйцарскіх банках


БЯЛГРАД Міністар фінансаў Сэрбіі паведаміў сёньня, што дзевяць паплечнікаў былога прэзыдэнта Югаславіі Слабадана Мілошавіча падчас ягонага кіраўніцтва перавялі на рахункі ў швэйцарскіх банках амаль 6 мільёнаў даляраў. Міністар Базідар Джэліч зрабіў гэтую заяву праз дзень пасьля таго, як Швэйцарыя перадала шэраг банкаўскіх дакумэнтаў сьледчым па справе чыноўнікаў Мілошавічавага ўраду. Самы буйны рахунак – амаль 2 мільёны даляраў -- нібыта належыць былому сэрбскаму прэм'ер-міністру, а цяпер кіраўніку Мілошавічавай Сацыялістычнай партыі, Мірку Мар'янавічу. Сам Мілошавіч цяпер пад судом ў Гаазе, дзе яго абвінавачваюць у генацыдзе, ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасьці падчас войнаў у Босьніі, Харватыі ды Косаве ў 1990-я гады.
XS
SM
MD
LG