Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:23 ]  Дабрачынцы скардзяцца на гвалт у Афганістане


КАБУЛ Адмысловы пасланьнік Арганізацыі аб'яднаных нацыяў у Афганістане сустрэўся сёньня з трыма афганскімі палявымі камандзерамі. Ён выказаў пратэст супраць гвалту ў адносінах да супрацоўнікаў дабрачынных арганізацыяў, якія працуюць у паўночным Афганістане. За апошнія два тыдні дабрачынныя арганізацыі паведамілі аб абстрэле грузавіку, які перавозіў ежу, аб некалькіх узброеных рабунках і аб групавым згвалтаваньні адной з супрацоўніцаў. Паводле прэсавай службы ААН, палявыя камандзеры паабяцалі зрабіць захады, каб спыніць гвалт. Пасланьнік ААН таксама паскардзіўся на сытуацыю Хаміду Карзаю, новаабранаму кіраўніку пераходнай адміністрацыі Афганістану. Дабрачынныя арганізацыі пагражаюць спыніць працу ў паўночным Афганістане, калі злачынствы ня будуць спыненыя.
XS
SM
MD
LG