Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:43 ]  На выбарах у Чэхіі наперадзе сацыял-дэмакраты


ПРАГА. У Чэхіі закончылася галасаваньне на парлямэнцкіх выбарах. Паводле апытаньняў, праведзеных на выхадзе з выбарчых участкаў, на выбарах зь невялікай перавагай перамагае Сацыял-Дэмакратычная партыя. Паводле неафіцыйных падлікаў, сацыял-дэмакраты набралі каля 30 працэнтаў галасоў, правацвэнтрысцкая Грамадзянская Дэмакратычная партыя Вацлава Клаўса – 25 працэнтаў, Кааліцыя цэнтрысцкіх партыяў – 17 і Камуністычная партыя – 13 працэнтаў галасоў. Іншыя партыі не адолелі 5-працэнтнага бар’еру.
XS
SM
MD
LG