Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:41 ]  Карзай заклікаў Лоя Джыргу абраць парлямэнт


КАБУЛ. Хамід Карзай, новаабраны кіраўнік пераходнай адміністрацыі Афганістану, заклікаў сёньня афганскіх лідэраў абраць пераходны парлямэнт. Выступаючы перад Лоя Джыргой – Вялікай Радай – ён заявіў, што ў склад пераходнай улады мусіць уваходзіць парлямэнт, які прадстаўляе ўвесь афганскі народ. Карзай заклікаў дэлегатаў прызначыць 111-асабовы парлямэнт да заплянаванага на заўтра закрыцьця Вялікай Рады.
XS
SM
MD
LG