Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:39 ]  ЗША спадзяюцца разам зь Югаславіяй шукаць злачынцаў


БЯЛГРАД. Адмысловы амэрыканскі пасланец у справах ваенных злачынстваў П’ер-Рышар Праспэр заявіў сёньня, што Вашынгтон хоча працаваць разам зь Югаславіяй у прыцягненьні да адказнасьці ваенных злачынцаў. Праспэр зазначыў, што супрацоўніцтва зь Югаславіяй паляпшаецца, аднак галоўныя падазраваныя – Радаван Караджыч і Ратка Младзіч – надалей застаюцца на свабодзе. Злучаныя Штаты ставяць фінансавую дапамогу Югаславіі ў залежнасьць ад стану супрацоўніцтва ў пошуку ваенных злачынцаў.
XS
SM
MD
LG