Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 21:51 ]  Буш абяцае знайсьці арганізатараў тэракту ў Пакістане


ВАШЫНГТОН Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што арганізатары сёньняшняга тэракту ў Пакістане будуць знойдзеныя і прыцягнутыя да адказнасьці. Грузавік з выбуховымі рэчывамі, якім кіраваў тэрарыст-самагубца, выбухнуў каля кансуляту ЗША ў пакістанскім горадзе Карачы. Загінулі адзінаццаць чалавек, яшчэ каля сарака чалавек былі параненыя. Адказнасьць за гэты тэракт узяла на сябе раней невядомая групоўка аль-Канун (закон). Групоўка заявіла, што сёньняшні выбух – гэта пачатак джыхаду -- сьвятой вайны -- супраць ЗША і пакістанскіх ўладаў. Дзяржаўны дэпартамэнт Злучаных Штатаў паведаміў, што пасольствы й кансуляты ЗША ў Пакістане будуць зачыненыя да наступнага тыдня ў сувязі з тэрактам. Прэсавы сакратар Белага Дому Ары Фляйшэр заявіў, што гэты выбух відавочна пацьвярджае, што Амэрыка знаходзіцца ў стане вайны.
XS
SM
MD
LG