Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:05 ]  Кітай адмовіўся выдаць уцекачоў з Паўночнай Карэі


СЭУЛ. Кітай адмовіўся выдаць уцекачоў з Паўночнай Карэі, якія ўчора былі затрыманы ў кансуляце Паўночнай Карэі ў Пэкіне. Прадстаўнікі Паўдзённакарэйскага кансуляту паведамілі, што кітайскія ахоўнікі ўварваліся ў візавы адздзел, дзе ўцякач і ягоны непаўнагадовы сын заявілі пра сваё жаданьне папрасіць прытулак у Паўдзённай Карэі. Ахоўнікі пацягнулі уцекачоў у сваё памяшканьне. Паліцыянты, якія неўзабаве прыехалі, зьбілі дыпляматаў, што паспрабавалі дапамагчы паўночным карэйцам. Сэул абвінавачвае Кітай у парушэньні правоў чалавека і патрабуе вярнуць арыштаваных.
XS
SM
MD
LG