Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:55 ]  Шымон Пэрэс адновіў мірныя перамовы з палестынцамі


ЕРУСАЛІМ.Міністар замежных справаў Ізраілю Шымон Пэрэс заявіў, што ён аднавіў кантакты з палестынскімі афіцыйнымі асобамі. Пэрэс сёньня паведаміў, што Ізраіль хоча зноў распачаць мірныя перамовы з Палестынай, аднак падкрэсьліў, што кантакты мелі выключна падрыхтоўчы характар. Пэрэс пакуль не зьбіраецца сустракацца зь Ясірам Арафатам. Сёньня ізраільскія вайсковыя аддзелы зрабілі рэйд у Гэброн, у часе якога разбурылі адзін з будынкаў і арыштавалі трох палестынцаў. Адзін з палестынцаў быў забіты ў выніку перастрэлкі каля гораду Наблус.
XS
SM
MD
LG