Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:53 ]  Новы лідэр Афганістану плянуе прыцягваць у краіну больш міжнароднай дапамогі


КАБУЛ. Новы лідэр Афганістану Хамід Карзай заявіў, што як ён, так і ягоны ўрад будуць працаваць над паляпшэньнем жыцьця суайчыньнікаў і прыцягваць у краіну замежную дапамогу. Карзай таксама падзякаваў міжнароднай супольнасьці за падтрымку, аднак падкрэсьліў, што дапамога мусіць павялічвацца і разьмяркоўвацца больш эфэктыўна. На думку Карзая, новы ўрад мусіць прадстаўляць інтарэсы ўсяго Афганістану. Новы афганскі лідэр зьбіраецца змагацца з уплывам палявых камандзіраў і пабудаваць стабільныя інстытуты ўлады, якім будуць давяраць усе жыхары краіны. Адначасова Карзай падкрэсьліў важнасьць барацьбы з тэрарызмам.
XS
SM
MD
LG