Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:51 ]  Выбух каля амэрыканскага кансуляту ў Пакістане


КАРАЧЫ.Паліцыя пакістанскага гораду Карачы паведаміла, што ў выніку сёньняшняга выбуху бомбы каля амэрыканскага кансуляту загінула адзінаццаць чалавек,сярод якіх было чатыры пакістанскія паліцянты. Каля сарака былі параненыя. Зь іх 26 знаходзяцца ў мясцовым шпіталі ў сур’ёзным стане. Сярод параненых ёсьць адзін амерыканец і пяць пакістанцаў, што працавалі ў амерыканскім кансуляце. Грузавік з выбуховымі рэчывамі, якім кіраваў тэрарыст-самагубца, выбухнуў каля кансуляту. Як паведаміў кіраўнік мясцовай паліцы, у выніку выбуху ніхто з замежнікаў не загінуў. Пакуль ніхто не ўзяў на сябе адказнасьць за гэты тэракт.
XS
SM
MD
LG