Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:18 ]  Летась выдаткі на васйковыя патрэбы ў сьвеце ўзрасьлі на 2 адсоткі


(Стакгольм) Міжнародны дасьледчыцкі Інстытут міру ў Швэцыі паведаміў, што вайсковыя выдаткі ва ўсім сьвеце летась узрасьлі на 2 адсоткі, што,верагодна, зьвязана з выдаткамі на барацьбу з тэрарызмам пасьля атакі на ЗША 11 верасьня. Паводле штогадовай справаздачы інстытуту, якая была апублікаваная сёньня, у 2001 годзе агульныя выдаткі на абарону склалі каля 840 мільярдаў даляраў, зь якіх большая частка прыпадае на ЗША. Гэтая сума складае больш як два з паловы адсоткі ад агульнага валавага прадукту ў сьвеце і можа надоўга запаволіць рост усясьветнай эканомікі. Таксама паводле швэдскага інстытыту міру, летась самым буйным экспартэрам зброі ў сьвеце была Расея. Цягам папярэдніх пяці гадоў першую пазыцыю займалі ЗША
XS
SM
MD
LG