Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:05 ]  Сакратар Савету бясьпекі Расеі прапанаваў краінам СНД антытэрарыстычную праграму


(БІШКЕК)Сакратар Савету бясьпекі Расеі Ўладзімір Рушайла сёньня заявіў, што краіны СНД павінны стварыць новую антытэрарыстычную праграму на бліжэйшыя гады. Гэтая праграма павінна быць дастаткова “рашучай”, аднак ня можа супярэчыць міжнародным законам і дамовам. Асабліва Рушайла падкрэсьліў патрэбнасьць у правядзеньні эфектыўных аперацый калектыўных сілаў хуткага рэагаваньня. Міністр абароны Расеі Сяргей Іваноў заявіў, што Масква зьбіраецца яшчэ 15 гадоў утрымліваць свае чатыры вайсковыя базы на тэрыторыі Кыргызстану
XS
SM
MD
LG