Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:12 ]  МІністар абароны ЗША прыбыў у Пакістан


ІСЬЛЯМАБАД Міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд прыбыў у Пакістан, дзе ён заўтра правядзе перамовы з прэзыдэнтам гэтый краіны Пэрвэзам Мушарафам. Напярэдадні Рамсфэльд абмеркаваў з прэм’ерам Індыі Аталам Ваджпаі праблему зьмякчэньня напружанасьці ў індыйска-пакістанскіх адносінах. Дзьве ядзерныя дзяржавы маюць канфлікт з-за спрэчнага памежнага рэгіёну Кашмір. Індыя вінаваціць Пакістан у падтрымцы ісьлямскіх ваяўнікоў, якія зьдзеёсьнілі ў Кашміры шэраг нападаў. Апошнімі днямі зьявіліся сыгналы, што канфлікт змяншаецца. Пакістан сёньня вітаў адкліканьне Індыяй ваенных караблёў ад пакістанскага ўзьбярэжжа. Аднак паводле афіцыйнага Іслямабаду, гэта толькі папярэдні крок, а асноўны канфлікт ў справе Кашміру мусіць быць разьвязаны шляхам перамоваў.
XS
SM
MD
LG