Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 22:10 ]  Прэзыдэнт ЗША падпісаў закон супраць біятэрарызму


ВАШЫНГТОН Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш падпісаў новы закон накіраваны на папярэджаньне біялягічнага тэрарызму. Закон прадугледжвае ахову нацыянальнай сыстэмы харчаваньня і водазабесьпячэньня. Буш падкрэсьліў, што верагоднасьць біялягічных тэрактаў вельмі сур'ёзная. Ён заявіў, што тэрарыстычныя групоўкі і некаторыя краіны з непрадказальнымі рэжымамі хочуць скарыстаць біялягічную зброю. Два дні таму амэрыканскія ўлады паведамілі, што арыштавалі тэрарыста, які плянаваў выбухнуць у ЗША радыёактыўную бомбу.
XS
SM
MD
LG