Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 22:09 ]  Паседжаньне Лоя Джыргі зацягнулася


КАБУЛ Паседжаньне рады старэйшынаў Афганістану – Лоя Джырга – сёньня працягвалася доўгія гадзіны пасьля заплянаванага часу. Лоя Джырга працуе другі дзень і мае абраць кіраўніка ўраду на наступныя 18 месяцаў. Але наўрад ці выбары адбудуцца сёньня. Найбольшыя шанцы на абраньне кіраўніком ураду мае цяперашні часовы лідэр Афганстану Хамід Карзаі. На ягоную карысьць зьнялі свае кандыдатуры былы кароль Афганістану Загір Шаг і былы прэзыдэнт Бурханудзін Рабані. Невялікая група дэлегатаў сёньня пакінула паседжаньне, скардзячыся што выбары кіраўніка дзяржавы праходзяць недэмакратычна.
XS
SM
MD
LG