Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 22:57 ]  Працягваецца аблога сядзібы Арафата


ЕРУСАЛІМ. Ізраільскія вайсковыя аддзелы другі дзень застаюцца ў горадзе Рамалаг на Заходнім Беразе Ярдану. Яны трымаюць у аблозе сядзібу палестынскага лідэра Ясіра Арафата, тым часам як ізраільскі прэм’ер Арыэль Шарон працягвае візыт у Вашынгтон, дамагаючыся падтрымкі ў адхіленьні Арафата ад мірных перамоваў. Падчас рэйду ў Рамалагу арыштаваныя каля 30 палестынцаў, падазраваных у прыналежнасьці да тэрарыстычных арганізацыяў. У Хеўроне два палестынцы былі забітыя за супрацоўніцтва зь ізраільскімі ўладамі. Сёньня падчас выбуху ў горадзе Гэрцлія на поўнач ад Тэль-Авіву было паранена дзевяць ізраільцаў. Адзін чалавек – магчыма, сам тэрарыст-самагубца – загінуў.
XS
SM
MD
LG