Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:13 ]  Новы тэракт у Ізраілі


ЕРУСАЛІМ Ня менш за тры чалавекі былі параненыя сёньня выбухам бомбы каля аўтобусу, што вез ізраільскіх студэнтаў праз Заходні бераг ракі Ярдан. Выбух адбыўся ў хуткім часе пасьля апэрацый ізраільскіх вайскоўцаў на палестынскіх тэрыторыях Заходняга берагу. Учора прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў падчас сустрэчы ў Вашынгтоне з ізраільскім прэм’ер-міністрам Арыелем Шаронам, што Ізраіль мае поўнае права абараняцца ад палестынцаў. Прэсавы сакратар міністэрства замежных справаў Ізраілю Эмануіл Нахшон заявіў пасьля сустрэчы, што Буш відавочна падзяляе ізраільскія падыходы. Палестынскі міністар інфармацыі Ясір Рабо выказаў расчараваньне пазыцыяй Буша. Паводле міністра, амэрыканскі прэзыдэнт фактычна выказаў падтрымку агрэсіі з боку Ізраілю і новай акупацыі палестынскіх гарадоў. У апошнія дні ізраільскія войскі праводзілі ўсё больш апэрацыяў на палестынчкіх тэрыторыях, уваходзячы ў гарады Рамала, Геброн, Бэтлеем і Тулькарм.
XS
SM
MD
LG