Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:10 ]  Літва закрые Ігналінскую АЭС да 2009 году


ЛЮКСЭМБУРГ Сёньня Латвія, Літва і Славаччына падпісалі чарговыя дамовы з Эўрапейскім зьвязам. Латвіі застаецца падпісаць яшчэ тры разьдзелы эўрапейскага заканадаўства. Літва сёньня падпісала, напэўна, самы спрэчны разьдзел – “Энэргетыка”. Міністар замежных справаў Літвы Антанас Валіоніс заявіў, што Вільня пагаджаецца зачыніць першы блёк Ігналінскай атамнай электрастанцыі да 2005 году, а другі – да 2009 году. Эўразьвяз, у сваю чаргу, паабяцаў фінансавую падтрымку Літве.
XS
SM
MD
LG