Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:09 ]  Буш кажа аб змяншэньні інда-пакістанскага канфлікту


ВАШЫНГТОН Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што ва ўрэгуляваньні канфлікту паміж Індыяй ды Пакістанам дасягнуты сур’ёзны прагрэс. У той жа час Буш кажа, што пагроза вайны паміж гэтымі дзьвюма ядзернымі дзяржавамі пакуль ня зьнікла. Індыя ўчора зьняла забарону на палёты пакістанскіх самалётаў над сваёй тэрыторыяй і абвесьціла сёньня, што адкліча свае ваенныя вадаплавы, якія цяпер знаходзяцца ля ўзбярэжжа Пакістану. Прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф кажа, што гэта толькі “вельмі малы пачатак”. Фундамэнталісцкія групоўкі і правыя партыі Пакістану пратэстуюць супраць палітыкі Мушарафа, які спрабуе вырашыць канфлікт зь Індыяй шляхам перамоваў. Каля 10 тысячаў чалавек узялі ўдзел у мітынгу, дзе экстрэмісты заклікалі працягваць напады на кантраляваную Індыяй тэрыторыю спрэчнага рэгіёну Кашмір. Дваццаць тры ісьлямскія партыі сёньня адаслалі пакістанскаму прэзыдэнту дэклярацыю, у якой патрабуюць скончыць супрацоўніцтва са Злучанымі Штатамі ў барацьбе з тэрарызмам.
XS
SM
MD
LG