Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:07 ]  Пачала працу рада старэйшынаў Афганістану


КАБУЛ Сёньня ў сталіцы Афганістану пасьля некалькіх затрымак распачалося паседжаньне рады старэйшынаў – Лоя Джырга. Рада мае абраць кіраўніка ўраду, які будзе ва ўладзе наступныя 18 месяцаў. Былы кароль Загір Шаг учора заявіў, што ня будзе прэтэндаваць на гэтую пасаду. Ён выказаў падтрымку Хаміду Карзаі -- цяперашняму кіраўніку часовага ўраду. Карзаі, у сваю чаргу сёньня прапанаваў, каб былы кароль атрымаў ганаровы тытул “бацькі нацыі,” шэраг цырыманіяльных паўнамоцтваў і рэзыдэнцыю ў прэзыдэнцкім палацы. За некалькі гадзінаў да паседжаньня рады старэйшынаў сваю кандыдатуру на карысьць Карзаі зьняў і былы прэзыдэнт Афганістану Бурханудзін Рабані.
XS
SM
MD
LG