Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 23:21 ]  Канфэрэнцыя ў справе Блізкага Усходу будзе адкладзеная


Вашынгтон. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш і прэмьер-Міністар Ізраілю Арыель Шаролн сёньня сустрэліся ў Белым Доме з мэтай аднаўленьня працэсу блізкаўсходняга мірнага ўрэгуляваньня. Буш заявіў пасьля сустрэчы, што мірны працэс можа аднавіцца толькі пасьля радыкальнай перабудовы ўладных структураў Палестынскай аўтаноміі. Прэзыдэнт Амэрыкі лічыць, што палестынскаму ўраду, які цяпер ствараецца, наўрад ці можна давяраць. Міжннародная канфэрэнцыя па праблеме Блізкага Ўсходу, якая была заплянаваная на цяперашняе лета, адбудзецца пазьней, заявіў Буш.
XS
SM
MD
LG