Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:22 ]  У Францыі перамагаюць правацэнтрыскція партыі


ПАРЫЖ У першым туры ўчорашніх парлямэнцкіх выбараў у Францыі вядучыя пазыцыі набылі правацэнтрысцкія партыі. Паводле канчатковых падлікаў, яны атрымалі амаль 44 адсоткі галасоў. Сацыялісты, разам са сваімі партнэрамі камуністамі і партыяй “зялёных” набралі каля 36 працэнтаў. Скрайне правыя на чале з Нацыянальным фронтам Жана-Мары Ле Пэна маюць каля 12 адсоткаў. У першым туры абраныя 58 дэпутатаў – зь іх 56 прадстаўляюць правацэнтрысцкія партыі. У большасьці акругаў павінны адбыцца другі тур выбараў. Пакуль што выглядае так, што правацэнтрысція партыі могуць атрымаць абсалютную большасьць – больш за 380 месцаў у ніжняй палаце парлямэнту, у якую ўваходзіць 577 дэпутатаў. У першым туры выбараў спаборнічалі каля 8 тысячаў кандыдатаў. Каб прайсьці ў другі тур, кандыдатам трэба было набраць ня менш за дванаццаць з паловай адсоткаў галасоў.
XS
SM
MD
LG