Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:21 ]  Прадстаўнік Эўразьвязу - супраць пасьпешлівых перамоваў


ЛЮКСЭМБУРГ Гюнтэр Фэрхойген -- кіраўнік камісіі Эўрапейскага зьвязу, якая займаецца пытаньнямі пашырэньня гэтай структуры – заявіў сёньня, што ён супраць штучнага паскарэньня перамоваў з Баўгарыяй і Румыніяй. Гэтыя дзьве краіны – сярод кандыдатаў на далучэньне да Эўразьвязу ў гэтак званай другой хвалі пашырэньня, разам з суседзямі Беларусі -- Латвіяй, Літвой ды Польшчай. Паводле Фэрхойгена, няма сэнсу штучна паскараць перамовы, калі нестае неабходнай падрыхтоўкі. Каб далучыцца да Эўразьвязу, краіны-кандыдаты мусяць дамовіцца па 30 разьдзелах эўрапейскага заканадаўства. Румынія пакуль што дамовілася па 12, Баўгарыя – па 17. Паводле Фэрхойгена, лідэры Баўгарыі й Румыніі паведамілі яму аб намеры сваіх краінаў далучыцца да Эўразьвязу ў 2007 годзе.
XS
SM
MD
LG