Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:20 ]  Індыя зняла абмежаваньні на палёты самалётаў Пакістану


НЬЮ-ДЭЛІ Індыйскі ўрад сёньня абвесьціў, што здымае абмежаваньні на палёты пакістанскіх самалётаў у трэція краіны праз тэрыторыю Індыі. Індыя ўвяла гэтыя абмежаваньні ў адказ на напад на свой парлямэнт ў мінулым сьнежні. Індыйскі ўрад зьвінаваціў у нападзе пакістанскіх ваяўнікоў. Міністар замежных справаў Індыі Нірупама Рао сказала, што абмежаваньні зьнятыя, бо Пакістан пачаў утаймоўваць узброеныя групоўкі, якія базуюцца на пакістанскай тэрыторыі. Мінстар кажа, што колькасьць ваяўнікоў, якія пранікаюць на тэрыторыю Індыі з Пакістану, апошнім часам зменшылася. У той жа час сёньня працягваліся перастрэлкі на індыйска-пакістанскай мяжы. Пакістанскія войскі абстралялі з гарматаў некалькі вёскаў на індыйскай тэрыторыі памежнага рэгіёну Кашмір. Пры гэтым загінуў мірны жыхар, яшчэ двое былі параненыя. Індыя ды Пакістан цяпер трымаюць на мяжы агулам каля мільёна вайскоўцаў. Абедзьве краіны маюць ядзерную зброю.
XS
SM
MD
LG