Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:54 ]  Зрух у разьвязаньні інда-пакістанскага канфлікту


ІСЛЯМАБАД. Міністар інфармацыі Пакістану вітаў камэнтары афіцыйных прадстаўнікоў ЗША, што Індыя хоча зрабіць дыпляматычныя і вайсковыя крокі, каб зьменшыць напружаньне паміж Індыяй і Пакістанам. Паводле міністра, прадстаўнік дзяржаўнага дэпартаманту ЗША Армітэдж назваў гэтыя крокі Індыі добрымі навінамі. Міністар сказаў, што міжнародныя намаганьні разьвязаць інда-пакістанскі канфлікт даюць плён. У той самы час Пакістан скрытыкаваў арышт лідара Сада Аль Шаха Гелані, які раней ачольваў аб’яднаньне незалежніцкіх груповак індыйскага штату Джаму й Кашмір. Паведамляецца таксама, што на кашмірскай мяжы працягваецца гарматная перастрэлка. Пакістанскі бок збамбаваў тэлевежу ў Кашміры. З абодвух бакоў ёсьць ахвяры сярод мірнага насельніцтва.
XS
SM
MD
LG