Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:42 ]  ЗША -- аб'ект для экстрэмістаў з 50 краінаў сьвету


ВАШЫНГТОН. Кіраўнік ведамства ўнутранай бясьпекі ЗША Том Рыдж заявіў, што сёньня тысячы экстрэмістаў, якія жывуць амаль у 50 краінах лічаць Злучаныя Штата асноўным аб’ектам сваіх нападаў. У часе выступу па тэлебачаньні Рыдж адзначыў, што міжнародная тэрарыстычная арганізацыя “Аль-Кайда” ўсё яшчэ актыўная і рыхтуе новыя атакі на аб’екты Злучаных Штатаў як у самой краіне, так і па-за ейнымі межамі. На думку Рыджа, нават калі кіраўнік “Аль-Кайды” Ўсама бін Лядэн мёртвы, у ягонай арганізацыі ёсьць людзі, якія могуць яе ачоліць. Некалькі дзён таму прэзыдэнт ЗША Джордж Буш абвесьціў пляны стварэньня новага міністэрства ўнутранай бясьпекі з гадавым бюджэтам у 37 мільярдаў даляраў.
XS
SM
MD
LG