Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:19 ]  Паседжаньне Лойя-Джыргі пачнецца пазьней заплянаванага


КАБУЛ. Адкрыцьцё паседжаньня агульнаафганскай Рады старэйшынаў Лойя-Джыргі адбудзецца на пару гадзінаў пазьней прызначанага тэрміну, паколькі яшчэ ня ўсе дэлегаты прыехалі ў Кабул. Паведамляецца, што затрымка дэлегатаў ніяк не зьвязаная са справамі бясьпекі. Паседжаньне распачне былы кароль Афганістану Мухамэд Захір Шах. Лойя-Джырга мусіць абраць новы пераходны ўрад краіны на наступныя адзін з паловай-два гады, пасьля чаго ў Афганістане будзе прынятая канстытуцыя і пройдуць выбары. Усяго ў паседжаньні Лойя-Джыргі возьмуць удзел больш як 1550 дэлегатаў.
XS
SM
MD
LG