Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:53 ]  У Францыі закончыўся першы тур парляманцкіх выбараў


ПАРЫЖ. У Францыі закончыўся першы тур парляманцкіх выбараў. Паводле папярэдніх дадзеных у галасаваньні ўзялі ўдзел больш як 62% выбаршчыкаў, што зьяўляецца самым нізкім узроўнем актыўнасьці ад 1958 году. Лічыцца, што нізкі ўдзел выбаршчыкаў паспрыяе посьпеху ўльтраправых начале з Жанам-Мары Ле Пэнам. Паводле апытаньняў, правацэнтрысцкая кааліцыя начале з прэзыдэнтам краіны Жакам Шыракам крыху апярэджвае сацыялістаў і іхных левых саюзьнікаў. Больш як 8 тысячаў кандыдатаў прэтэндуюць на 577 месцаў у Нацыянальным сходзе. Афіцыйныя вынікі сёньняшняга туру будуць вядомыя ў ночы, а другі тур адбудзецца ў наступную нядзелю.
XS
SM
MD
LG