Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:04 ]  Зьмены ў кіраўніцтве Палестынскай аўтаноміі


РАМАЛА. Палестынскі лідар Ясір Арфат абвесьціў пра зьмены ў складзе свайго габінэту, дзе заміж 31 міністра будзе 21. Новым міністрам унутраных справаў прызначаны гэнэрал Абдэль-Разак Аль-Яга, якому цяпер будуць падначаленыя ўсе палестынскія службы бясьпекі. Ад часу абвешчаньня Палестынскай аўтаноміі, цягам васьмі гадоў, Арафат пэрсанальна кіраваў гэтым міністэрствам. Зьмены адбыліся напярэдадні сустрэчы ў Вашынгтоне паміж ізраільскім прэм’ер-міністрам Арыэлем Шаронам і прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам. Апошнім часам Арафат знаходзіўся пад ціскам Злучаных Штатаў і Ізраілю, якія патрабавалі зьменаў у габінэце і рэформаў у сілах бясьпекі з мэтай спыніць гвалт супраць Ізраілю.
XS
SM
MD
LG